
Fat City Reprise @ TLA, Philadelphia, October 28, 2008</a>
Калі я ўпершыню пабачыў Fat City Reprise, даволі выпадкова, бо проста зайшоў з прыяцельніцай пасьля працы ў бар каб крышку раслабіцца, то адразу падумаў, што гэтыя мясцовыя падлеткі граюць ды гучаць у мноства разоў лепей за ўсялякіх "монстараў" беларускага рока. Стала нават крыўдна неяк. (Чаму я так падумаў? бо тое быў перыяд, калі я слухаў вельмі шмат беларускае музыкі). Але ня ў гэтым справа. Потым Fat City Reprise пераехалі ў Галівуд, Каліфорнія, дзе працягваюць сваю выдатную справу і сёньня.
Фатаграфій вельмі шмат і выкладваць іх буду паціху. Шчэ гралі некалькі выдатных калектываў, чые фота я таксама калі-небудзь куды-небудзь павешу.















